Праціўнікі акумулятарнага завода ў Брэсце прапануюць перапрафіліраваць яго
Праціўнікі акумулятарнага завода ў Брэсце збіраюць подпісы пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі, у якім прапануюць перапрафіліраваць небяспечнае прадпрыемства. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на БелаПАН.
Выказваецца ідэя перанесці ў будынак будучага завода ўчастак ліцця завода СП ААТ “Брэстгазапарат” бо цэх лямпавага завода.
26 траўня на плошчы Леніна ў Брэсце зноў прайшла сустрэча праціўнікаў акумулятарнага завода. Паводле праваабаронцаў, там прысутнічала каля 130 чалавек. Удзельнікі сустрэчы зноў заявілі, што завод “пад выглядам пусканаладачных работ паўнавартасна працягвае працаваць”.
Актывісты дзяжураць каля акумулятарнага завода ад 3 траўня.