Праціўнікі завода пад Брэстам затрымалі фуру з акумулятарамі

Праціўнікі завода пад Брэстам затрымалі фуру з акумулятарамі

У ноч на панядзелак праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце затрымалі ў Драгічынскім раёне фуру, якая ехала з прадпрыемства. Як паведаміў у сацсетках грамадскі актывіст Алесь Абляк, у прычэпе аўтамабіля знайшлі акумулятары. 

Актывісты выклікалі ДАІ. Інспектары праверылі накладныя і астатнія дакументы, пасля чаго дазволілі фуры рухацца далей, інфармуе TUT.by. Тым ччасам актывісты паведамілі пра інцыдэнт КДБ.

Акумулятарны завод на ўскрайку Брэста яшчэ не прыняты ў эксплуатацыю і фармальна там ідуць пусканаладачныя работы. Але праціўнікі будаўніцтва заяўляюць, што насамрэч прадпрыемства ўжо працуе. Ад 3 траўня яны кругласутачна дзяжураць каля завода. 

У каментары TUT.by прадстаўнікі акумулятарнага завода ТАА "АйПауэр" заявілі, што на заводзе "праходзіць працэс прыёмкі аб'екта будаўніцтва ў эксплуатацыю". "Для вызначэння эфектыўнасці працы ўстаноўкі ачысткі выкідаў сернай кіслаты ў атмасфернае паветра ад участку фармавання і зараду акумулятарных батарэй былі выкарыстаныя паўфабрыкаты АКБ для выпрабаванняў працы тэхналагічнага абсталявання пад нагрузкай", — патлумачыў дырэктар "АйПауэр" Сяргей Мельніковіч.

Па яго словах, паўфабрыкаты, якія актывісты пабачылі ў фуры, гэта былі паўфабрыкаты, якія выкарыстоўвалі для выпрабаванняў абсталявання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі