"Працуем, браты": пра што перамаўляюцца "Дняпро-300" і "Агат"
Супрацоўнікі ўнутраных войскаў на акцыі пратэсту / Reuters
Апублікаваны новы запіс перамоў паміж сілавікамі. Як мяркуецца, двое супрацоўнікаў унутраных войскаў перагаворваюцца падчас разгону мірных пратэстаў у Мінску. Ён з'явіўся ў ТГ-канале @motolkohelp.
Пацвердзіць сапраўднасць запісу немагчыма. Можна толькі адзначыць рэгулярнасць, з якой апошнім часам падобныя перамовы трапляюць у прэсу. На мінулым тыдні былі апублікаваныя запісы тых, хто сочыць за сям'ёй Рамана Бандарэнкі, а таксама гутаркі людзей, па голасе падобных да старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава і прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Эйсмант.
У двух новых файлах нехта з пазыўным "Дняпро-300" размаўляе з кімсьці, як мяркуецца, старшым па званні (ён не прадстаўляецца). Еўрарадыё расшыфроўвае змест запісаў.
"Усіх хай затрымліваюць, не*уй там стаяць"
Максімальная інфармацыя пра тых, хто размаўляе, — іх пазыўныя. Пры гэтым той, хто, як мяркуецца, з'яўляецца старшым, ніяк не прадстаўляецца. Хутчэй за ўсё, менавіта ён у наступным дыялогу дае ўказанне камандзе з пазыўным "Дняпро-300".
— "Дняпро-300", трэба абавязкова кагосьці затрымаць, на*уй. Прадумай так, каб былі, бл*, затрыманыя, бл*дзь, гэтыя "наглядчыкі", бл*дзь.
— Я "Дняпро-300", прыняў. Ужо аднаго ўзялі. Разам атрымліваецца [моцныя перашкоды, хутчэй за ўсё "...атрымліваецца дзесяць, трэба яшчэ". — Еўрарадыё].
— Я маю на ўвазе з тых, хто там стаіць, бл*дзь, гэтыя назіральнікі, на*уй.
— Прыняў-прыняў. 320, 302. [Перашкоды] Працуем, браты!
[…]
Мяркуючы па наступным урыўку перамоў, гаворка можа ісці пра работу ў ачапленні, якое не прапускае пратэстоўцаў да таго часу, пакуль іх не затрымаюць.
— Ты справа запускаў каго?
— Справа пайшоў 302... 301.
— [Перашкоды] Зверху хтосьці бяжыць насустрач?
— З тыльнага боку зайшлі. "Дняпро-300", я... "Дняпро-12", "Дняпро-300", зайшлі з тыльнага боку, бяруць.
— Усё, малайцы, хай працуюць. Усё, усіх хай затрымліваюць, не*уй там стаяць.
— 302, хутчэй-хутчэй. 301, 301, хутчэй-хутчэй. Бярэм, бярэм усіх.
Наступная размова ідзе асобным файлам. У ім ужо іншыя ўдзельнікі. Мяркуючы па змесце, адзін з удзельнікаў — той, хто можа прымаць рашэнні пра месцазнаходжанне вайсковых машын.
— "Агат", я 310-ы, прыём.
— На прыёме.
— Значыць, наша месца заняў жоўты аўтобус. Таму дазвольце, мы станем за медыцынскай машынкай. Каля прыбіральняў.
— Так, станавіцеся насупраць прыбіральняў проста.
— Зразумеў, выконваю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.