Прадаецца ўжываны самалёт Ан-2 за 7 тысяч долараў

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на сайт прадпрыемства, на рэалізацыю выстаўленыя самалёт Ан-2 1966 году выпуску (рухавік 1982 году выпуску) і самалёт Ан-2 1975 году выпуску (рухавік 1981 года). Першы самалёт каштуе 64 мільёны 454 тысячы рублёў, а другі — 106 мільёнаў 665 тысяч рублёў.


Прадаўцы папярэджваюць, што ўся тэхніка была ўжываная. Самалёты і іх састаўныя часткі патрабуюць капітальнага рамонту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі