Прадаўцам з Камароўкі забаранілі падымаць кошты перад Новым годам

Прадаўцам з Камароўкі забаранілі падымаць кошты перад Новым годам

На Камароўскім рынку ў Мінску арандатарам прынеслі на подпіс дакумент, што яны абавязваюцца не павышаць кошты. "Адміністрацыя Камароўкі прымушае арандатараў "трымаць" кошты. Даюць падпісаць адпаведную паперу", — расказваюць прадаўцы ў каментары парталу TUT.by.

У дакуменце гаворыцца: "У мэтах абмежавання ў 2020 годзе прыросту індэкса спажывецкіх коштаў на ўзроўні не больш за 5%, а таксама ўлічваючы сацыяльную значнасць павышэння коштаў для большасці грамадзян Рэспублікі, звяртаем увагу на недапушчэнне неабгрунтаванага росту рознічных коштаў (гандлёвых надбавак і нацэнак грамадскага харчавання), тарыфаў у пераднавагоднія і калядныя дні на спажывецкія тавары.

Акрамя таго, лічым мэтазгодным актывізаваць рэалізацыю тавараў праз правядзенне распродажаў, акцый, выстаў-продажаў з прадастаўленнем зніжак".

Прадаўцам з Камароўкі забаранілі падымаць кошты перад Новым годам
Дакумент, які даюць падпісваць прадаўцам з Камароўкі / TUT.by

У адміністрацыі рынку кажуць, што нічога надзвычайнага ў гэтым дакуменце няма: такое абавязанне прадаўцам даюць падпісваць штогод.

"Такую паперу прадаўцы падпісваюць кожны год перад навагоднімі святамі. Гэта трэба для таго, каб з-за вялікага попыту яны неабгрунтавана не падымалі кошты. Гэта не значыць, што цяпер тавары павінны прадавацца па адным і тым жа кошце незалежна ні ад чаго. Але на рост кошту павінна быць дакументальнае абгрунтаванне", — тлумачаць у адміністрацыі. 

І прыводзяць прыклады: новая партыя тавару закупленая ў іншай краіне па больш высокім кошце, што пазначана ў дакументах на тавар, а гандлёвая надбаўка засталася ранейшай. А калі адны і тыя ж мандарыны за суткі падымуцца ў кошце з 4 да 8 рублёў, то гэта будзе неабгрунтаваны рост коштаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі