Прадстаўлены афіцыйны талісман футбольнага чэмпіянату Еўропы 2024 года
Талісман Еўра-2024 / https://twitter.com/UEFA
Прадстаўлены афіцыйны талісман футбольнага чэмпіянату Еўропы 2024 года. "Мілы плюшавы мішка мусіць натхніць 10 мільёнаў дзяцей па ўсёй Еўропе стаць актыўнымі і развіць любоў да гульні", — паведамляе прэс-служба УЕФА. Яго імя яшчэ будзе абрана ў выніку галасавання.
Еўра-2024 пройдзе ў Германіі. Зборная Беларусі на яго не патрапіць. З цяжкасцю дружына Георгія Кандрацьева атрымала ў адборы першую перамогу над Косава. Фактычна беларусы вядуць барацьбу за тое, каб не быць аўтсайдэрам групы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.