Прадстаўнікі "Народнага рэферэндума" падарылі музею Караткевіча карціну

Прадстаўнікі "Народнага рэферэндума" наведалі Оршу 23 ліпеня. Сярод іншага яны завіталі на мастацкую выставу-аўкцыён Міколы Купавы. Нагадаем, што мастак прадае свае карціны, каб дзве траціны атрыманых грошай перадаць на рэстаўрацыю аршанскага базылянскага кляштара.



Як паведаміў у каментары Еўрарадыё Юрась Губарэвіч, актывісты загадзя ведалі пра наяўнасць такой выставы, таму не абмінулі яе. Яны купілі карціну з гістарычнымі матывамі і надпісам з верша Уладзіміра Караткевіча "Тут спрадвеку гучыць наша мова — булатны клінок". Па словах Губарэвіча, пакупка абышлася прыкладна ў 2 мільёны рублёў. Твор быў перададзены аршанскаму музею Уладзіміра Караткевіча як дарунак ад усіх заснавальнікаў "Народнага рэферэндуму" — кампаніі "Гавары праўду", руху "За Свабоду", Партыі БНФ і БСДПГ.



Губарэвіч падкрэсліў, што такім чынам удзельнікі "Народнага рэферэндума" вырашылі падтрымаць беларускую культуру і дапамагчы рэстаўрацыі гістарычнага помніка.



Фота — orshatut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі