Праект забудовы Партызанскага праспекта ў Мінску абмяркуюць з грамадскасцю

Праект забудовы Партызанскага праспекта ў Мінску абмяркуюць з грамадскасцю

У Мінску абмяркуюць праект з грамадскасцю забудовы Партызанскага праспекта — свае ідэі на гэты конт можна будзе выказваць з 12 чэрвеня па 6 ліпеня. Як перадае БЕЛТА, плошча праектаванай тэрыторыі — 245 га. Пляцоўка разбітая на кварталы — жылую, грамадскую, вытворчую, ландшафтна-рэкрэацыйную і спецыяльную зоны. У межы тэрыторыі трапляе мемарыял “Трасцянец”, дзе прадугледжваецца арганізацыя аўтастаянак і ўездаў, пункта пракату мабільных сродкаў перасоўвання. Таксама прадугледжваецца будаўніцтва некалькіх шматпавярховых жылых дамоў, кемпінгаў, кавярняў і іншых аб’ектаў.

Прэзентацыя праекту адбудзецца 14 чэрвеня ў 18.00 у сярэдняй школе №144 Мінска (вуліцы акадэміка Красіна, 65). З матэрыяламі можна азнаёміцца з 12 па 26 чэрвеня ў будынку. Заўвагі і прапановы будуць прымаць у адміністрацыі Заводскага раёна да 6 ліпеня ў пісьмовым і электронным выглядзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі