Праезд у гарадскім транспарце Мінска падаражэе з 2000 да 2500 рублёў

Гэту інфармацыю TUT.BY пацвердзілі ў ГП "Мінсктранс". Асноўная прычына, з якой павышаюцца кошты — падаражэнне паліва.

Нагадаем, за апошні месяц паліва паспела падаражэць двойчы. У канцы жніўня літр АІ-92 каштаваў 7400 рублёў, а цяпер — усе 8400. Дызельнае паліва падаражэла яшчэ больш: з 8000 да 9200 рублёў.

Не так даўно апошні раз даражэў і праезд у сталіцы. 25 траўня кошты на квіткі падняліся на 17,5% — з 1600 да 2000 рублёў. На той момант павялічваць тарыфы на праезд у мінскім грамадскім транспарце не планавалася як мінімум да канца 2013 года.

Фота: Onliner.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі