Прагноз Сусветнай арганізацыі здароўя: да лета каранавірус наўрад ці пераможам
Спыненне распаўсюду кітайскага каранавіруса да лета 2020-га малаверагоднае. Такі прагноз агучыў прадстаўнік Сусветнай арганізацыі здароўя Майкл Раян.
"Мы павінны прызнаць, што вірус можа захаваць здольнасць распаўсюджвацца, — цытуе словы Раяна cnbc.com. — Гэта ілжывая надзея — сцвярджаць, што гэта [COVID-19] знікне летам, як [сезонны] грып".
Калі ж COVID-19 усё ж адступіць у бліжэйшыя месяцы, гэта стане "нечаканай удачай", мяркуе прадстаўнік Сусветнай арганізацыі здароўя.
На раніцу 7 сакавіка каранавірусам заразіліся ўжо больш за 102 тысячы чалавек, памерлі 3491. У Беларусі афіцыйна прызнана 6 выпадкаў заражэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.