Пракуратура Гродзеншчыны пастанавіла заблакаваць сайт Hrodna.Life
Пракуратура Гродзенскай вобласці пастанавіла абмежаваць доступ да інтэрнэт-рэсурсу Hrodna.Life.
Адпаведную пастанову падпісаў в.а. абласнога пракурора Эдуард Бурак. 16 верасня дакумент быў накіраваны ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ў дзяржінспекцыю па электрасувязі.
У пастанове называюцца дзве прычыны такога рашэння:
— "Асобныя артыкулы, якія суправаждаюцца відэаматэрыяламі, што негатыўна характэрызуюць пасля заканчэння выбарчай кампаніі Беларусі і дыскрэдытуюць дзейнасць дзяржаўных праваахоўных органаў";
— рэдактары "Гродна Лайф Медыя" Аляксей Шота і Ірына Новік былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Раней улады залічылі тэлеграм-канал выдання да экстрэмісцкіх. Цяпер вырашылі перакрыць доступ і да сайта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.