Пракуратура патлумачыла, за што заблакавалі сайт media-polesye.bу

Пракуратура патлумачыла, за што заблакавалі сайт media-polesye.bу

Прэс-служба Генпракуратуры патлумачыла, за што заблакавалі сайт media-polesye.bу.

Як распавядала Еўрарадыё, на пачатку верасня сайт перастаў адкрывацца. А 6 верасня на яго месцы з'явілася заглушка з паведамленнем, што сайт заблакаваны паводле рашэння Мінінфармацыі.

Аказваецца, падставай стала рашэнне пракуратуры Брэсцкай вобласці, якая мяркуе, што рэдакцыя парушыла закон "Аб сродках масавай інфармацыі".

"У шэрагу публікацый, размешчаных на паказаным рэсурсе, меліся фатаграфіі і відэа з інтэрнэт-сайтаў, інфармацыйную прадукцыю якіх суд раней прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, а таксама гіперспасылкі на такія сайты. Асобныя артыкулы суправаджаліся відэаматэрыяламі, якія відавочна негатыўна характарызавалі грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля завяршэння выбарчай кампаніі і дыскрэдытавалі дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў", — тлумачыць прэс-служба Генпракуратуры.

Паведамляецца таксама, што на працягу бліжэйшых шасці месяцаў Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі забараніла аднаўляць дзейнасць сайта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі