Пракуратура расказала, чаму журналіст Семчанка мусіць чакаць суда пад вартай

Дзмітрый Семчанка / tut.by
Дзмітрый Семчанка / tut.by

Пракуратура Кастрычніцкага раёна Мінска санкцыянавала прымяненне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту для журналіста Дзмітрыя Семчанкі. Яму інкрымінуюць распальванне сацыяльнай варожасці. Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле — да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Прычынай затрымання Семчанкі, паводле звестак пракуратуры, сталі публікацыі "ў розных тэлеграм-каналах і чатах".

"Мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту санкцыянаваная з улікам абставінаў учыненага і асобы падазраванага", — гаворыцца ў заяве Генпракуратуры.

Да лета 2020 года Дзмітрый Семчанка працаваў на адным з дзяржаўных каналаў і быў кіраўніком журналістаў прэзідэнцкага пула. Неўзабаве пасля таго як ён звольніўся з тэлеканала, Семчанка быў затрыманы. Аднак пасля адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю.

У верасні гэтага года яго затрымалі паўторна. Першапачаткова Семчанку асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за "дробнае хуліганства". Аднак на свабоду пасля гэтага ён не выйшаў. Пазней стала вядома, што журналіста абвінавачваюць па крымінальным артыкуле.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі