Пракуратура высвятляла ў Наталлі Радзінай, як працуе сайт Хартыі’97
Журналістку Наталлю Радзіну сёння выклікалі ў следчы аддзел Мінскай гарадской пракуратуры. Пра гэта паведамляе сайт Хартыі’97, адміністратарам якога яна з’яўляецца. Прадстаўнікоў пракуратуры цікавіла, як працуе гэты сайт, як адбываецца адміністраванне, дзе ён зарэгістраваны і хто яго ўладальнік. Таксама спадарыні Радзінай паведамілі, што пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні нявызначаных асобаў, якія пакінулі на сайце Хартыі’97 пэўныя каментары. Гаворка ідзе пра каментары да артыкула “Цкаванне” ў стылі 1937 году”, у якой гаворка ішла пра адмову ўдзельнікаў вайны ў Афганістане браць юбілейныя мэдалі з рук Аляксандра Лукашэнкі.
Увесь час, пакуль ішоў допыт, сайт Хартыі не працаваў.
Увесь час, пакуль ішоў допыт, сайт Хартыі не працаваў.