Прамова Дзмітрыя Уса цалкам зачытвалася з паперкі і заняла ўсяго 7 хвілін

Кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Ус у сваім выступленні на беларускім тэлебачанні ні разу не падняў вачэй на гледачоў. Прамова цалкам зачытвалася з паперкі і заняла ўсяго 7 хвілін.  Дзмітрый Ус прапанаваў павялічыць працоўныя пенсіі за кошт фінансавых сродкаў Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

Заявіў пра неабходнасць унясення зменаў у Выбарчы кодэкс. Асабіста ён ініцыюе папраўку, згодна з якой кандыдат у прэзідэнты мае права накіроўваць ва ўчастковыя выбарчыя камісіі сваіх прадстаўнікоў з паўнамоцтвамі ў падліку бюлетэняў і правам подпісу пратаколаў галасавання.

Ус выступае за аднаўленне добрых адносінаў з Расіяй.

Дзмітрый Ус прапаноўвае стварыць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, якая будзе садзейнічаць развіццю вытворчасці, стварыць эфектыўныя аграрна-перапрацоўчыя комплексы па вытворчасці і перапрацоўцы сельгаспрадукцыі на месцах, а на іх базе будаваць аграгарадкі з развітай сацыяльнай інфраструктурай для прыцягнення працаздольнага насельніцтва, асабліва моладзі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі