Прапагандыст Прыдыбайла расплакаўся ад слоў Лукашэнкі

Прапагандыст Прыдыбайла расплакаўся ад слоў Лукашэнкі / mlyn.by
Прапагандыст расійскага RT Канстанцін Прыдыбайла падчас прэс-канферэнцыі Лукашэнкі, прысвечаную "выбарам", расказаў, што расплакаўся падчас прагляду па тэлевізары канцэрту-агіткі "Марафон адзінства".
Ён нагадаў, што тады ад Лукашэнкі прагучала фраза: "Вы будзеце будаваць краіну, нават можа без мяне", — гэтыя словы нібыта прымусілі прапагандыста расплакацца.
"Прызнаюся шчыра, напісаў усім сябрам, і гэта быў той момант, які мяне расчуліў", — сказаў Прыдыбайла.
"Марафон адзінства" — гэта перадвыбарчая агітацыйная кампанія ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, у рамках якой беларускія артысты, прапагандысты, чыноўнікі і нават блогеры раз'язджаюць па ўсёй краіне і нахвальваюць беларускі рэжым.
Гледзячы на размах гэтага мерапрыемства і колькі на яго патрацілі грошай, не падобна, што ў бліжэйшыя пяць гадоў беларусы будуць будаваць краіну без Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.