Праваабаронцы ААН звярнуліся да ўладаў Беларусі, Егіпта і Туніса

Праваабаронцы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый заклікалі ўлады Беларусі, Егіпта і Туніса не заглушаць галасы тых, хто патрабуе перамен, паведамляе Цэнтр навін ААН, перадае БелаПАН.  Нядаўнія падзеі ў некалькіх краінах свету адлюстроўваюць расчараванні многіх людзей, чые галасы не заўважаюцца ці ігнаруюцца іх уладамі, заявіла група спецыяльных дакладчыкаў і экспертаў ААН па правах чалавека.

Праваабаронцы адзначаюць, што дэманстранты ў гэтых краінах абураліся таксама ў сувязі з адмовай ім у праве рэальна ўдзельнічаць у прыняцці важных рашэнняў, і гэта яшчэ раз пацвярджае непадзельнасць усіх правоў чалавека: грамадзянскіх, культурных, эканамічных, палітычных і сацыяльных.

"Мы занепакоены ростам абмежаванняў права на свабоду выказвання меркаванняў і інфармацыю, што ўводзяцца ўладамі, якія актыўна спрабуюць заглушыць галасы тых, хто хоча быць пачутым",— падкрэслілі эксперты. Яны выказалі сур'ёзную занепакоенасць арыштамі ўдзельнікаў дэманстрацый, журналістаў, праваабаронцаў і адвакатаў, а таксама перашкодамі ў працы СМІ.

"Свабода мірных сходаў і асацыяцый — фундаментальныя правы ў дэмакратычным грамадстве"
, — гаворыцца ў заяве.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі