Праваабаронцы Марфе Рабковай выставілі абвінавачванне
25 верасня праваабаронцы Марфе Рабковай выставілі абвінавачванне, паведамляе spring96.org. Артыкул — "Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці" (ч. 3 арт. 293 КК). Рабкова застаецца па вартай у СІЗА №1 Мінска.
Марфу Рабкову супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС затрымалі 17 верасня. Вядома, што яна ўдзельнічала ў дакументаванні сведчанняў катаванняў затрыманых у жніўні 2020-га ў Беларусі пратэстоўцаў.
Рабкову прызналі палітзняволенай і вязнем сумлення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.