Праваабаронцы: У Расіі за год падвоілася колькасць палітвязняў
У Расіі за год падвоілася колькасць палітвязняў. Пра гэта заявіў праваабарончы цэнтр "Мемарыял". Праўда, адзначаецца, што палітвязнямі лічацца і тыя, хто адбывае пакаранне ў турме, і тыя, хто ўтрымліваецца пад вартай ці пад хатнім арыштам.
Расійскія праваабаронцы склалі два спісы палітзняволеных. У адзін патрапілі тыя, хто асуджаны "ў сувязі з рэалізацыяй права на свабоду веравызнання", у іншы — "усе астатнія палітвязні". Калі летась такіх людзей было 50, дык цяпер ужо 102. Пры гэтым спісы няпоўныя — нямала палітычных спраў яшчэ не разгледжана, інфармуе "Бі-Бі-Сі".