Прайшлі першыя матчы кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы УЕФА

Прайшлі першыя матчы кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы УЕФА

Еўрапейскія футбольныя клубы правялі стартавыя паядынкі кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы УЕФА. У ЛЧ адбыліся чатыры паядынкі: эстонская “Флора” ў сябе дома выйграла ў “Лінкальна” з Гібралтара — 2:1, валійскі ТНС таксама дома перамог “Трэ Пенэ” з Сан-Марына — 2:1, мальтыйская “Валета” адолела на сваім полі “Б-36” з Фарэрскіх астравоў — 1:0, а “Санта-Калома” з Андоры разышлася ў нічыю з армянскім “Алашкертам” — 0:0.

Матчы ў адказ адбудуцца 5 і 6 ліпеня.

Барысаўскі БАТЭ пачне выступ з другога раўнда кваліфікацыі матчамі з фінскім клубам “Сейняйокі”. 12 ліпеня барысаўчане згуляюць дома, а 19 ліпеня — на выездзе.

Таксама ўчора прайшлі чатыры матчы першага раўнда Лігі Еўропы: “Сент-Патрыкс” (Ірландыя) — “Жэнес” (Люксембург) — 1:0, “Партызані” (Албанія) — “Слован” (Славакія) — 0:0, “Работнічкі” (Македонія) — “Будучнасць” (Чарнагорыя) — 1:1, “Кяпаз” (Азербайджан) — “Дачыя” (Малдова) — 0:0.

Прадстаўнікі Беларусі згуляюць свае стартавыя матчы ў Лізе Еўропы ў чацвер, 30 чэрвеня: мінскае “Дынама” прыме латвійскі “Спартак”, салігорскі “Шахцёр” згуляе на выедзе на Фарэрах з “Рунавікам”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі