Прайшло 20 гадоў з дня знікнення экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі
Сёння спаўняецца роўна 20 гадоў, як знік экс-міністр унутраных спраў Юрый Захаранка.
Ён узначальваў міліцэйскае ведамства ў 1994-1995 гадах. Пасля адстаўкі Захаранка ўвайшоў у шэрагі апазіцыі, крытыкаваў рэжым Аляксандра Лукашэнкі, ствараў аб'яднанне афіцэраў-сілавікоў. Неаднаразова ўдзельнічаў у вулічных акцыях, прычым ішоў у першых шэрагах.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 47-гадовы Юрый Захаранка быў забіты так званым "эскадронам смерці".
У 2000 годзе сям'я Захаранкі атрымала палітычны прытулак у Германіі. Маці зніклага генерала Ульяна Захаранка памерла ў траўні 2018 года.
Справа Захаранкі так і не была расследаваная за 20 гадоў.
Апазіцыйны актывіст Мікалай Аўтуховіч менавіта сёння, у 20-ю гадавіну знікнення Захаранкі, звярнуўся да беларускіх сілавікоў з прапановай не выконваць злачынныя загады ўлады.