Прэтэндэнты на "Залаты мяч" FIFA: Раналду, Месі і Ноер

Стала вядомая тройка прэтэндэнтаў на "Залаты мяч" FIFA. Гэта — нападаючы мадрыдскага "Рэала" партугалец Крышціяну Раналду, форвард "Барселоны" аргенцінец Ліянэль Месі, а таксама брамнік мюнхенскай "Баварыі" Мануэль Ноер, інфармуе РІА "Новости".

Пераможца вызначыцца на цырымоніі ў Цюрыху 12 студзеня 2015 года. Па выніках мінулага года "Залаты мяч" атрымаў Раналду. Да гэтага прыз найлепшаму футбалісту свету чатыры разы запар атрымліваў Месі.

Нагадаем, узнагарода была заснаваная ў 2010 годзе пасля зліцця "Залатога мяча" France Football  і "Гульца года FIFA".

Адзначым, што прэзідэнт FIFA Ёзэф Блатэр раней заявіў, што лічыць найлепшым гульцом па выніках года Мануэля Ноера (на здымку зверху), які разам са зборнай Нямеччыны выйграў чэмпіянат свету.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі