Прэвентыўны нагляд у дачыненні Паўла Вінаградава афіцыйна спынены

Прэвентыўны нагляд у дачыненні Паўла Вінаградава афіцыйна спынены

Суд Бярэзінскага раёна 2 лістапада прыняў рашэнне аб спыненні прэвентыўнага нагляду ў дачыненні актывіста апазіцыі Паўла Вінаградава. Паводле інфармацыі сайта spring96.org, гэта чыста фармальнае рашэнне, бо фактычна прэвентыўны нагляд скончыўся ў Вінаградава 24 кастрычніка, а ўжо на наступны дзень ён быў у Мінску.

Перад завяршэннем нагляду, 9 кастрычніка ў райсудзе разглядалі прадстаўленне Бярэзінскага РАУС аб яго працягу, аднак суддзя палічыў, што для гэтага няма падставаў.

Актывіст моладзевага крыла “Zмена” Павел Вінаградаў быў сярод асуджаных па справе аб масавых беспарадках пасля падзеяў на Плошчы Незалежнасці ў снежні 2010 года. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе чатырох год пазбаўлення волі. У верасні 2011 года Вінаградава памілавалі і вызвалілі з турмы. З таго моманту актывіста неаднаразова затрымлівалі і каралі адміністратыўнымі арыштамі. У 2014 годзе ён у сукупнасці адседзеў 65 сутак.  

У снежні 2014 года Вінаградаў з’ехаў з Мінска да свайго бацькі ў Бярэзіна з-за пільнай увагі да сябе праваахоўных органаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі