Прэйгерман: Санкцыі супраць Мінска залежаць ад Кангрэсу, а не ад прэзідэнта
Меркаваная перамога Дональда Трампа на выбарах прэзідэнта ЗША, безумоўна, можа паўплываць на беларуска-амерыканскія адносіны, але наўрад ці змены будуць істотнымі. Такое меркаванне ў гутарцы з Еўрарадыё выказаў палітолаг Яўген Прэйгерман.
Эксперт нагадаў, што прэзідэнт у ЗША мае абмежаваныя паўнамоцтвы ў пэўных галінах. Шмат якія пытанні залежаць ад дэпутатаў Кангрэсу.
Прэйгерман: "Напрыклад, тое ж пытанне санкцыяў для Беларусі завязанае менавіта на дэпутатаў Кангрэсу. І, фактычна, прэзідэнт не можа гэта вырашаць".
Разам з тым, пацяпленне амерыкана-расійскіх адносінаў дапаможа зняць напружанасць у нашым рэгіёне, мяркуе Прэйгерман. Напрыклад, пытанне аб расійскай ваеннай базе ў Беларусі не будзе прасоўвацца так актыўна, як раней.