Прэзентацыя: "Вясенка" ад гурта "Нагуаль" ці гуканне вясны на новы лад

Прэзентацыя: "Вясенка" ад гурта "Нагуаль" ці гуканне вясны на новы лад

Гурт "Нагуаль" прадстаўляе на Еўрарадыё свой варыянт гукання вясны: маўляў, вось таксама паспрабавалі растапіць снягі, што надта заляжаліся.


"Яшчэ мінулай вясной у маю галаву літаральна за секунду прыйшлі першы радок і мелодыя дудачкі, — дзеліцца гісторыяй стварэння песні лідар гурта Леанід Паўлёнак. — На нашых дзіцячых выступах пад яе пачалі вадзіць карагоды. І захацелася зрабіць з гэтага нешта добрае, дзіцячае, але звязанае са старажытнасцю і фальклорам".

 

Злавіць патрэбнае адчуванне атрымалася сёлета ў той жа магічны час: на стыку зімы і вясны.


"Першы радок прадыктаваў далейшае развіццё песні: увесь час прысутнічае сувязь чалавека з прыродай, — тлумачыць Леанід.Дзеля разнастайнасці вырашыў дадаць у песню модны электроны біт, а этна-хіп-хоп выйшаў з нетраў маёй свядомасці самастойна. Атрымалася такая танцавальна-лірычная кампазіцыя з практычным заклікам: падпявайце і вадзіце карагоды! Хацелася б прысвяціць яе вясне і маёй маме".


У планах гурта — прадставіць сінгл і абноўленую праграму шаманскага рок-н-рола у туры па Беларусі, што цяпер рыхтуецца. Пачуць "Нагуаль" можна будзе і на фестывалях: 23 красавіка запланаваны выступ на "Фэсце кулікоў" у Тураве, а 25 чэрвеня каманда выступіць на галоўнай сцэне буйнога расійскага фестывалю "Дзікая мята".

Паводле прэс-рэлізу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі