Прэзідэнт Літвы: Расія можа выкарыстаць Беларускую АЭС “у якасці зброі”

Прэзідэнт Літвы: Расія можа выкарыстаць Беларускую АЭС “у якасці зброі”

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што Расія можа выкарыстаць Беларускую АЭС у якасці “неканвенцыйнай зброі”. Яна ўзняла гэтае пытанне падчас сустрэчы лідараў краін Балтыі ў Вільні. Грыбаўскайтэ расказала прысутнаму на сустрэчы віцэ-прэзідэнту ЗША Майку Пэнсу пра новую расійскую пагрозу — будаўніцтва расіянамі ў Астравецкім раёне Беларусі каля мяжы з Літвой атамнай электрастанцыі. Паводле слоў літоўскага прэзідэнта, у гэтай сітуацыі цвёрдая пазіцыя ЗША ў адносінах геапалітычных энергетычных праектаў Крамля мае “выключнае значэнне”, інфармуе РІА “Новости”.

Як вядома, першы энергаблок Беларускай АЭС мусіць быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі — ў 2020-м. 6 ліпеня сёлета ў Варшаве падчас сустрэчы кіраўнікоў краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Дональдам Трампам Грыбаўскайтэ таксама заявіла, што Расія будуе “небяспечную АЭС”, якую можа выкарыстаць як “зброю неканвенцыйнага шантажу”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі