Прэзідэнт Польшчы падыходзіў да плота на мяжы з Беларуссю
Анджэй Дуда на мяжы Польшчы і Беларусі
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пабываў на польска-беларускай мяжы. Ён падыходзіў да плота, пабудаванага на ёй для спынення прарываў нелегальных мігрантаў з тэрыторыі РБ.
"Я хачу падкрэсліць выдатную адданасць службе памежнікаў, паліцыі і нашых салдат, — цытуе словы Дуды яго прэс-служба. — Гэтая служба, якую яны выконваюць на польска-беларускай мяжы, сапраўды неацэнная. Цяжка ўявіць сабе маштабы небяспекі, якая абрынулася б на польскую краіну, калі б гэтая служба не была тут рэалізаваная... За намі бар'ер, які абараняе ад гібрыднай атакі з Беларусі".
Анджэй Дуда казаў пра няпростую сітуацыю на мяжы з Беларуссю, бо спробы прарываў праз яе працягваюцца. Ён падкрэсліў, што "гэта скаардынаваная акцыя", за якой стаяць беларускія службы.
Prezydent @AndrzejDuda z Ministrem @MSWiA_GOV_PL @Kaminski_M_ na polsko-białoruskiej granicy spotykają się z funkcjonariuszami Straży Granicznej, Policji oraz żołnierzami. pic.twitter.com/n01TLw4mrC
— Kancelaria Prezydenta (@prezydentpl) October 12, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.