Пры ДТЗ ў Гродне "Аўдзі" літаральна наматала на слуп
ДТЗ са смяротным вынікам адбылося ў Гродне 30 студзеня.
У 15.50 мужчына на "Аўдзі" ехаў па праспекце Лебедзева, і пры з'ездзе на вуліцу Славінскага аўто занесла на левую ўзбочыну, піша gaigrodno.by. Стукнуўшыся аб бардзюр, "Аўдзі" адляцела на ліхтарнны слуп. Аўтамабіль стукнуўся левым бокам. Удар быў такой сілы, што машыну літаральна наматала на слуп.
Кіроўца пры ДТЗ загінуў на месцы аварыі.
Усе акалічнасці ДТЗ высвятляе следча-аператыўная група.