Пры ДТЗ з беларускім аўтобусам на Пскоўшчыне шпіталізаваныя 11 чалавек
11 грамадзян Беларусі шпіталізаваныя пасля ДТЗ, якое адбылося з турыстычным аўтобусам у Пскоўскай вобласці Расіі. Пра гэта паведамляе прэс-служба амбасады Беларусі ў Расіі.
Дыпламаты кажуць, што ў Пскоўскую абласную клініку трапілі дзевяць беларускіх грамадзян, у дзіцячую абласную лякарню — двое дзяцей.
Як паведамлялася раней, аварыя з беларускім аўтобусам адбылася зранку 23 сакавіка. Аўтобус беларускай кампаніі "Еўратранс" ехаў у Санкт-Пецярбург, калі ў яго ўрэзаўся аўтамабіль ВАЗ. У аўтобусе былі 50 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей. Пры ДТЗ аўтобус перакуліўся.
Пасажыры, якім не спатрэбілася меддапамога, былі часова размешчаныя ў Струга-Красненскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе. Частка пасажыраў самастойна адправілася ў Санкт-Пецярбург.
По информации, поступившей в Посольство, 9 граждан Беларуси, пострадавших в ДТП в Псковской области, находятся в Псковской ОКБ, 2 детей доставлены в ГБУЗ Детская областная больница. Посольство продолжает отслеживать ситуацию
— Посольство Беларуси (@Embassybel) March 23, 2018