Пры пажары ў Віцебску два чалавекі апынуліся ў лякарні
1 чэрвеня ў 3:25 віцебскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у кватэры па вуліцы Максіма Горкага, інфармуе прэс-служба ведамства.
Прыбыўшы на месца здарэння, яны пабачылі моцны дым з кватэры на другім паверсе трохпавярховага жылога дома. У самой кватэры былі яе 62-гадовы гаспадар і яго 39-гадовы сын. Ратавальнікі вынеслі абодвух мужчын з задымленай кватэры і перадалі медыкам. Пацярпелых шпіталізавалі з дыягназам атручэнне прадуктамі гарэння.
З суседніх кватэр на другім і трэцім паверсе дома былі эвакуіраваныя дзевяць чалавек (у тым ліку два дзіцяці). Яны пры здарэнні не пацярпелі.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні.