Прыбаўка ў лайн-апе фэсту The Beatles Shabli
Да заяўленых гуртоў дадаўся малады калектыў Double C, які спрабуе цалкам капіраваць The Beatles.
У лайнапе The Beatles Shabli адбыліся апошнія змены. На чарговай прэ-паці фэсту арганізатары заўважылі малады гурт Double C, які спрабуе цалкам капіраваць музыку ліверпульскай чацвёркі. І запрасілі выступіць на фестывальнай сцэне.
“Натуральна, у нас прынцып: маладым ― дарогу, ― каментуе арганізатар Ян Бусел. ― Таму мы вырашылі знайсці для іх час, і цяпер канцэртная праграма пачнецца не ў 15:00, як планавалася, а крыху раней. Спадзяемся гэта дасць хлопцам магчымасць паказаць сябе”.
Заезд на першы беларускі оўпэн-эйр сезону магчымы з самай раніцы. У 12:00 пачнуць працаваць усе фестывальны зоны. Double C “разагрэюць” дзявочую ліверпульскую чацвёрку The Beatelles, аўтэнтычна апранутых сербаў Bestbeat, расійскіх баяністаў Puttin' On The Beatles Style, а таксама беларускі джаз-кварцет Канстанціна Валковіча Real Jazz Band, гурты Artefact, The Apples і DJ Ezhaka.
Квіткі на The Beatles Shabli прадаюцца ў ГЦ “Купалаўскі” (пав. 19), ГЦ “Рыга” (пав. 18), а таксама ў білетных аператараў kvitki.by і ticketpro.by. У траўні яшчэ можна набыць квіткі па 160 тысяч, у дзень фестывалю яны будуць каштаваць ужо 200 000.
Як даехаць самастойна ды іншую інфармацыю можна знайсці на сайце фестывалю.
Даведкі па тэлефоне: +375 29 1408000.