Прыбіральню за мільён долараў адчынілі для простых гараджан

Прыбіральню за мільён долараў адчынілі для простых гараджан

У Гомелі на набярэжнай Сожа адчынілася прыбіральня, якую збудавалі ў канцы 2018 года, перадаюць “Сильные новости”.

Афіцыйна гарадскую прыбіральню коштам каля 1 мільёна долараў адчынілі перад прыездам у Гомель Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі 25-26 кастрычніка мінулага года. Пасля Форума рэгіёнаў Украіны і Беларусі, дзе сустракаліся палітыкі, “залатую” прыбіральню зачынілі нібыта, каб дабудаваць.

На днях стала вядома, што самую дарагую прыбіральню ў Беларусі ўвялі ў эксплуатацыю і адчынілі для простых жыхароў.   

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі