"Прычашчаюся і хаджу ў царкву": беларусы пра свае шанцы захварэць на каранавірус
euroradio.fm
У Беларусі ўжо 27 чалавек заразіліся кітайскім каранавірусам, трое з іх вылечыліся. Для краіны з насельніцтвам 9,5 мільёна чалавек, здаецца, гэта зусім і не шмат. Дык ці варта панікаваць з-за COVID-2019?
Еўрарадыё вырашыла даведацца ў людзей на вуліцах Мінска, як яны ацэньваюць свае шанцы захварэць на каранавірус. Спойлер: амаль усе ўпэўнены, што не захварэюць. Нават хлопец, які пабываў у Іране, і дзяўчына, якая вярнулася з Кітая. А больш за ўсіх упэўнена жанчына, якая рэгулярна ходзіць... Куды? Правільна, у царкву!
Вось усе адказы, якія мы атрымалі:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.