Прысуд хлопцу з бензапілой абвесцяць 3 сакавіка

Прысуд хлопцу з бензапілой абвесцяць 3 сакавіка

Прысуд Уладзіславу Казакевічу, якога вінавацяць у трагедыі ў ГЦ "Новая Еўропа", будзе абвешчаны 3 сакавіка, пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Хаця судовы працэс адбываўся ў Мінскім гарадскім судзе, абвяшчэнне прысуду адбудзецца ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы. Яно пачнецца ў 10.30. 

27 лютага падсудны выступіў з апошнім словам. Ён пашкадаваў, што не выканаў сваіх планаў па масавым забойстве. Хлопец паабяцаў вярнуцца, каб скончыць пачатае.

Як паведамляла Еўрарадыё, пракурор запрасіў для Казакевіча 15 гадоў пазбаўлення волі. Адбываць пакаранне ён будзе ў калоніі агульнага рэжыму, бо на час злачынства быў непаўналетнім. 

Трагедыя адбылася 8 кастрычніка 2016 года. Юнак узяў бензапілу і сякеру і, прыйшоўшы ў гандлёвы цэнтр "Новая Еўропа", напаў на навакольных. Ад яго рук загінула 43-гадовая прадавачка цэнтра і атрымалі траўмы яшчэ дзве жанчыны. 

На судзе Казакевіч цалкам прызнаў сваю віну, але не раскаяўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі