Прысуд мінскаму SMS-мінёру пакінулі ў сіле
28 лістапада разглядалася касацыйная скарга.
Мінскі гарадскі суд у пятніцу разгледзеў касацыйную скаргу на прысуд SMS-мінёру і цалкам пакінуў яго ў сіле.
Нагадаем, 30 верасня суд Цэнтральнага раёна сталіцы абвясціў прысуд 34-гадоваму мужчыне, з-за SMS якога 26 лютага на некалькі гадзін спынілася мінскае метро — дзевяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым не толькі ў “Заведама лжывым паведамленні аб небяспецы”, але і ў “Згвалтаванні”, “Дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16 гадоў” і “Дэманстрацыі парнаграфіі”.
Больш падрабязна пра справу SMS-мінёра і суд над ім гл. тут.
Здымак з архіву.