У Мінску пачаўся суд над SMS-мінёрам

34-гадовы жыхар Мінскай вобласці Канстанцін Сіманаў напісаў SMS, калі ехаў у метрапалітэне, у якім паведаміў пра наяўнасць у яго выбуховага прыстасавання і пра намер яго ўзарваць ("У мяне бомба я ў метро дзе ўзарваць код актывацыі падкажы"). Тады метро было спынена, людзі эвакуяваныя, правяраліся ўсе станцыі. "Жартаўніка" Сіманава неўзабаве затрымалі.

Ён абвінавачваецца адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Гэта — заведама непраўдзівае паведамленне пра падрыхтоўку выбуху, якое стварыла небяспеку для жыцця і здароўя людзей, нанесла страты ў буйным памеры (яны ацэньваюцца ў 90 млн рублёў); “Згвалтаванне”, “Сексуальныя дзеянні з непаўнагадовай” і “Дэманстрацыя парнаграфіі”.

“SMS-мінёр” з мінскага метро аказаўся "нармальным татам дваіх дзяцей"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі