Прытулак у Аляксандраўцы будзе галадаць узімку? (фотарэпартаж)

Прытулак у Аляксандраўцы будзе галадаць узімку? (фотарэпартаж)

Стваральнік прытулку ў Шчучынскім раёне Аляксей "Луіджы" просіць неабыякавых людзей аб дапамозе. Першай у сваім фэйсбуку пра патрэбы "Дома міласэрнасці" ў Аляксандраўцы напісала валанцёр з Мінску Вольга Севярынец. Дзяўчына звярнулася да "фрэндаў" з  просьбай прывезці прадукты і, такім чынам, дапамагчы ўчорашнім валацугам.

Прытулак у Аляксандраўцы будзе галадаць узімку? (фотарэпартаж)

"Мы сапраўды апынуліся ў цяжкім становішчы, — канстатуе ў тэлефоннай размове брат Аляксей. — Таму будзем удзячныя за любую дапамогу. Гэта могуць быць крупы, макароны, кансервы. За ўсё ўдзячныя!".

Нагадаем, што "Дом міласэрнасці" ў Аляксандраўцы пад Шчучынам з’яўляецца прытулкам для асобаў без сталага месца жыхартсва, які месціцца ў звычайнай вясковай хаце. Зараз там разам з заснавальнікам-братам Аляксеям "Луіджы" жывуць паўтара дзясяткі чалавек. Прытулак не мае рэгістрацыі, таму існуе на добраахвотныя ахвяраванні.

Кантактны телефон брата Аляксея: 8 029 856 94 78.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі