Пуцін сышоў на самаізаляцыю — яго набліжаныя захварэлі на каранавірус
Уладзімір Пуцін / kremlin.ru
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пайшоў на самаізаляцыю — ён стаў кантактнай асобай пасля таго, як у яго асяроддзі выявілі выпадкі захворвання COVID-19, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
У сувязі з гэтым Пуцін застанецца ў Маскве і не будзе асабіста ўдзельнічаць у пасяджэннях Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС, якія адбудуцца ў Душанбэ 15-16 верасня. Пуцін выйдзе на сувязь з калегамі ў рэжыме відэаканферэнцыі.
У Крамлі не ўдакладнілі, хто менавіта захварэў у асяроддзі прэзідэнта і ці былі вакцынаваныя гэтыя асобы. Сам Пуцін, які быў у кантакце з некалькімі хворымі, здаровы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.