Пуцін у красавіку можа прыехаць у Турцыю. Ці затрымаюць яго?

АЭС "Аккую" будуюць па расійскім праекце  / atomic-energy.ru
АЭС "Аккую" будуюць па расійскім праекце  / atomic-energy.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у бліжэйшы час можа наведаць Турцыю.  27 красавіка тут адкрываюць атамную электрастанцыю "Аккую", якую будавалі паводле расійскага праекту. Пуцін можа прыехаць на адкрыццё, заявіў у інтэрв'ю турэцкім прыватным тэлеканалам ATV і A Haber прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.

Зрэшты, па словах Эрдагана, ёсць варыянт, што прэзідэнт Расіі далучыцца да цырымоніі адкрыцця анлайн. Журналісты спыталі ў Эрдагана і пра вайну ва Украіне. Ён сказаў, што "заходні клуб хоча ўцягнуць Турцыю ў вайну супраць Расіі". А Анкара хоча быць пасярэднікам у перамовах паміж ваюючымі бакамі.

Паездка Пуціна ў Турцыю цікавая ў святле ордэра на яго арышт, які выдаў Міжнародны крымінальны суд (МКС). Аднак Анкара не падпісвала і не зацвярджала Рымскі статут МКС. Адпаведна, нават калі Пуцін прыляціць у Турцыю, яго там не абавязаныя арыштоўваць. Пуціна, а таксама расійскую ўпаўнаважаную па правах дзяцей Марыю Львову-Белову падазраюць у незаконным перамяшчэнні і дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Расію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі