Пяць інтэрнэт-рэсурсаў могуць заблакаваць у РБ, калі яны не пачнуць паказваць БТ
Тэлебачанне, ілюстрацыйнае фота
Пяці інтэрнэт-рэсурсам, якія транслююць тэлепраграмы, у Беларусі пагражае блакаванне. Міністэрства інфармацыі выявіла, што на іх няма дзяржканалаў з абавязковага агульнадаступнага пакета. Пры гэтым іншыя тэлеканалы там былі даступныя.
"Пяці ўладальнікам дадзеных інтэрнэт-рэсурсаў вынесеныя патрабаванні аб ліквідацыі парушэнняў закона аб СМІ", — гаворыцца ў паведамленні Мінінфарма.
Ведамства не ўдакладняе назвы інтэрнэт-рэсурсаў.
У абавязковы агульнадаступны пакет уваходзяць дзяржаўныя тэлеканалы: "Беларусь 1", АНТ, СТВ, "Мір", "Першы інфармацыйны", "Расія-Беларусь", "НТВ-Беларусь", "Беларусь 3", "Беларусь 5", "Беларусь 2".
Нядаўна Мінінфармацыі на некалькі тыдняў заблакавала расійскі анлайн-кінатэатр Okko, дзе паказваюць еўрапейскія спартовыя спаборніцтвы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.