Пяць шматпавярховых дамоў у Мінску засталіся без халоднай вады
На вуліцы Жукоўскага ў Мінску без халоднай вады засталіся пяць дамоў, у якіх налічваецца больш за тысячу кватэр. Па словах мясцовых жыхароў, зранку з-пад зямлі біў фантан, вадой затапіла дзіцячую пляцоўку і тратуары. Пасля ваду адключылі, а ў двары прывезлі машыны з пітной вадой.
У ЖЭУ-50, да якога адносяцца дамы, абяцаюць ліквідаваць праблему да вечара.
Дыспетчар ЖЭУ: "Да 19:00 працягнулі час прац, бо ў брыгады нешта не атрымліваецца. Але абяцаюць зрабіць да 19.00".
Фота: lenta-smolensk.ru