Пяціметровы снегавік з бел-чырвона-белым сцягам і "Пагоняй" (фота)
Жыхары вёскі Глушкавічы ў Лельчыцкім раёне Гомельшчыны зляпілі снегавіка вышынёй у 5,5 метра. Яны аздобілі снегавіка нацыянальнай сімволікай — бел-чырвона-белым сцягам і гербам "Пагоня".
Фотаздымак незвычайнай фігуры і яго аўтараў абнародаваў Віктар Снегур.
Дарэчы, ляпіць снегавіка ў Беларусі можа быць даволі небяспечна. Як паведамляла Еўрарадыё, у Брэсце на Юлію Нічыпарук склалі пратакол за тое, што яна наляпіла на снегавіка ўлётку супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Суд аштрафаваў жанчыну на 25,5 рубля (1 базавую велічыню).