П'яная гродзенка на хаду выскачыла з "Форда"

П'яная гродзенка на хаду выскачыла з "Форда"

На пачатку 12-й гадзіны ночы 3 лютага гродзенскія даішнікі сталі відавочцамі дзіўнай з'явы.

Як паведамляе прэс-служба гродзенскай ДАІ, з мікрааўтобуса "форд" на хаду выскачыла пасажырка. Гэта адбылося, калі кіроўца "форда" знізіў хуткасць, каб не сутыкнуцца з спадарожным легкавым аўтамабілем.

Паведамляецца, што дзяўчына, якая ехала з кіроўцам "форда" наладзіла скандал: яна нібыта знайшла ў яго мабільніку эсэмэску ад іншай.

Выскачыўшы з буса, яна абадрала руку і да крыві разбіла твар, аднак ад меддапамогі адмовілася.

Дарэчы, медагляд паказаў, што дзяўчына была нецвярозай: утрыманне алкаголю ў арганізме амаль у пяць разоў перавысіла гранічна дапушчальны ўзровень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі