П’яны бабруйчанін пасварыўся з суседкай і агаліў перад ёй палавы орган

П’яны бабруйчанін пасварыўся з суседкай і агаліў перад ёй палавы орган

У Бабруйску п’яны мясцовы жыхар пасварыўся з суседкай і агаліў перад ёй свой палавы орган. Гэта не эксгібіцыянізм, проста п’яны выбрык. Сцэну таксама назіралі чацвёра непаўналетніх дзяцей, піша “Вечерний Бобруйск”.

58-гадовы мужчына жыве з жонкай і непаўналетняй дачкой у аднапавярховым доме на некалькі кватэраў. У дзень інцыдэнту ён напіўся і пасварыўся з жонкай, якую выцяў і падрапаў. Тады жанчына папрасіла дачку паклікаць на дапамогу суседку. Тая прыйшла і пачала выклікаць па тэлефоне міліцыю. Героя скандалу гэта раз’юшыла —  ён лаяўся на суседку, а затым зняў нагавіцы і паказаў ёй палавы орган. Усё ў прысутнасці дзяцей ды іншых сведкай, якія ўрэшце выклікалі міліцыю.

Цяпер на дэбашыра завялі крымінальную справу паводле “хуліганскага” артыкула. Пакаранне за гэта можа быць розным —  ад грамадскіх працаў да трохгадовага зняволення. Пры гэтым мужчына мае 2-ю групу інваліднасці і злоўжывае алкаголем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі