П'яны кіроўца легкавіка ў Мінску ўрэзаўся ў аўто і тралейбус

П'яны кіроўца легкавіка ў Мінску ўрэзаўся ў аўто і тралейбус

У Мінску п'яны кіроўца легкавіка пратараніў аўто і тралейбус. Здарэнне адбылося 3 траўня каля 9.30 на вуліцы Астрашыцкай, перадае БЕЛТА са словаў старшага інспектара па агітацыі і прапагандзе АДАІ Першамайскага раёна Мінска Аксаны Мяхедка.

Кіроўца Peugeot 207 ехаў з боку праспекта Незалежнасці і на вуліцы Астрашыцкай сутыкнуўся з Honda. Пры гэтым кіроўцы не спыніўся, а паехаў далей. На скрыжаванні вуліц Астрашыцкай і Гінтаўта пры павароце направа аўтамабіль урэзаўся ў тралейбус, які стаяў на чырвоны сігнал святлафора.

Як кажуць у ДАІ, тралейбус толькі выехаў з дэпо, у ім былі кіроўца і два кантралёры. Яны разам з відавочцам не далі парушальніку ўцячы і выклікалі ДАІ. Медагляд паказаў, што ў крыві кіроўцы Peugeot было 3,4 праміле алкаголю.

П'яны кіроўца легкавіка ў Мінску ўрэзаўся ў аўто і тралейбус
Фота АДАІ Першамайскага раёна Мінска

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі