П'яны кіроўца маршруткі вёз людзей на працу ў Мінск
Ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці супрацоўнікі ДАІ спынілі п'янага кіроўцу маршруткі, які вёз пасажыраў у Мінск. Здарэнне адбылося 16 студзеня каля 6.25 раніцы, піша abw.by.
Інспектары ДАІ спынілі мікрааўтобус "Фольксваген" і падчас размовы з кіроўцам западозрылі, што ён нецвярозы. Медагляд паказаў наяўнасць алкаголю ў арганізме кіроўцы — 1,08 праміле.
У кампаніі-перавозчыку кажуць, што кіроўцу адхілілі ад кіравання маршруткай. Кіраўнік фірмы кажа, што гэта першы выпадак з дасведчаным кіроўцам за 16 гадоў працы. Дарэчы, кіраўнік дадаў, што ў той дзень кіроўца прайшоў перадрэйсавы агляд.