П'яны мазырчук заснуў падчас угону "мары ўсяго жыцця"

П'яны мазырчук заснуў падчас угону "мары ўсяго жыцця"

Непрыемнасцю скончылася для мазырчука сустрэча з аўто, якое ён назваў "марай усяго жыцця".

Здарэнне адбылося ўначы 13 жніўня, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама са словаў начальніка аддзела крымінальнага вышуку Мазырскага РАУС падпалкоўніка міліцыі Валерыя Зданевіча. У дзяжурную часць звярнуўся мужчына і паведаміў, што сваё аўто Volkswagen T4 ён знайшоў за некалькі метраў ад прывычнага парковачнага месца. Пры гэтым у аўтамабілі было пабітае лабавое шкло.

Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца выкліку, знайшлі зламысніка ў самім аўтамабілі. Выявілася, што малады мазырчук, які перад гэтым выпіў, у двары дома пабачыў Volkswagen T4. Хлопец кажа, што гэтае аўто было для яго "марай усяго жыцця". Ён разбіў шыбу, залез у машыну, але пасля гэтага заснуў. Там яго і выявілі міліцыянты.

Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за ўгон. Хлопцу пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі ці абмежаванне волі на такі ж тэрмін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі