Пятая частка арганізацый у Беларусі працуе стратна

Пятая частка арганізацый у Беларусі працуе стратна

За студзень-верасень гэтага года ў Беларусі стратнымі былі 1 572 арганізацыі, або 19,9% ад агульнай колькасці арганізацый. Сума чыстых стратаў такіх арганізацый за гэты перыяд склала 27,1 трыльёна рублёў, што ўтрая болей, чым за студзень-верасень 2014 года.

Для параўнання — у першыя сем месяцаў мінулага года стратнымі былі 1 038 арганізацый або 13,2% ад агульнай колькасці.

Адметна, што за верасень страты скараціліся на 7,614 трыльёна рублёў пасля росту ў 2,3 разы ў жніўні, каб адбыўся чарговы віток дэвальвацыі.

Сума чыстай страты на адну арганізацыю за верасень знізілася з 20,336 мільярда да 17,239 мільярда рублёў, інфармуе afn.by са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Найбольшая дома стратных прадпрыемстваў па-ранейшаму застаецца ў сферы рыбалоўства і рыбаводства — 50% ад агульнай колькасці. У прамысловасці ўдзельная вага стратных прадпрыемстваў складае 31,8%. Далей ідуць гатэлі і рэстараны — 24,4%, у гандлі, рамонце аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання доля стратных арганізацый дасягае 23,3%, а ў будаўніцтве іх 20%.

Фота: zn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі