Рабочыя, якія пацярпелі пры выбуху ў мінскім садку, — у вельмі цяжкім стане

Рабочыя, якія пацярпелі пры выбуху ў мінскім садку, — у вельмі цяжкім стане

Стан абодвух рабочых, якія пацярпелі пры выбуху газавага балона ў дзіцячым садку ў Мінску, расцэньваецца як вельмі цяжкі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Яны знаходзяцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры лякарні хуткай дапамогі.

Абодва пацярпелыя атрымалі 70-90% апёкаў агульнай паверхні цела, тэрмаінгаляцыйныя траўмы. Іх падключылі да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Спецыялісты не выключаюць, што мужчыны маглі атрымаць пашкоджанні ад выбуховой хвалі. Таму ім прызначылі камп'ютарную тамаграфію. 

Як распавядала Еўрарадыё, выбух газавага балона на даху дзіцячага садка адбыўся, калі рабочыя мянялі рубероід. Пры выбуху сам балон адляцеў на 150 метраў. Рабочыя атрымалі сур'ёзныя траўмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі