У мінскім дзіцячым садку выбухнуў газавы балон
22 жніўня ў 16:00 мінскім ратавальнікам затэлефанаваў відавочца і паведаміў пра выбух на даху будынка дзіцячага садка па вуліцы Каліноўскага, 16, паведамляе прэс-служба МНС.
Выявілася, што на даху садка мянялі рубероід. Адзін з трох 50-літровых газавых балонаў з прапанам загарэўся і выбухнуў. Пасля гэтага ён адляцеў на 150 метраў ад садка.
Пры выбуху атрымалі траўмы два рабочыя. У 39-гадовага мужчыны — апёкі другой-чацвёртай ступеняў тулава, твара, галавы, рук і ног (50-60% цела), тэрмаінгаляцыйная траўма. У 44-гадовага мужчыны — апёкі трэцяй-чацвёртай ступеняў усяго цела (80% цела), тэрмаінгаляцыйная траўма. Іх шпіталізавалі ў лякарню хуткай дапамогі.
Адміністрацыя дзіцячага садка вывела з будынка на бяспечную адлегласць 78 дзяцей і 25 чалавек персаналу. Ніхто з іх не пацярпеў.
Мяркуецца, што прычынай выбуху магло стаць парушэнне тэхналагічнага працэсу пры агнявых работах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.